Владимир Семашко

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации

  • Президент Республики Беларусь
  • Правительство Беларуси
  • Министерство иностранных дел Беларуси
  • Совет Республики
  • Палата представителей
  • Export.by
  • Ответы на вопросы
  • Сервис онлайн-бронирования отдыха в Беларуси VETLIVA

Главная / Новости / Культура /

2 верасня ў Іванава будзе адзначацца 25-й Дзень беларускага пісьменства

24 августа 2018

 
 
 

У гэтым годзе юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства у пройдзе ў кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» у горадзе Іванава Брэсцкай вобласціШтогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах — цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Упершыню ў 1994 годзе свята праходзіла ў г. Полацку. Затым яго сталіцамі былі Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Полацк (усяго — тройчы), Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў.

У гэтым годзе юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства у пройдзе ў кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Непасрэдна 2 верасня ў г. Іванава на галоўнай сцэне свята ў цэнтральным парку адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята, цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі», выступленне гасцей свята — артыстаў беларускай эстрады.

Адначасова на прылеглых вуліцах будзе разгорнуты святочны гандаль. Будуць працаваць Фестываль кнігі і прэсы, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, мастакоў, дзіцячыя мястэчкі, выставачныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк. На працягу ўсяго дня будуць праходзіць выступленні творчых моладзевых калектываў вобласці, прэзентацыі беларускіх выдавецтваў, у тым ліку кніжных праектаў, якія будуць прысвечаны юбілейным датам класікаў літаратуры: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), Янкі Маўра (1883-1971), Канстанцыі Буйло (1893-1986); Максіма Гарэцкага (1893-1938), Сяргея Грахоўскага (1913-2002), Эдзі Агняцвет (1913-2000), Алеся Бачылы (1918-1983), Мікалая Ткачова (1918-1979) і інш.

Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:
— «круглы стол» з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
— навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых устаноў нашай краіны;
— узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта — тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

Праграма свята